Источниковедение Вопросы на Зачет

Ст. выкл. А.У. Каляга

ПЫТАННІ ДА ЗАЛІКУ ПА КУРСУ

«КРЫНІЦАЗНАЎСТВА»

(1 КУРС, ДЗЁННАЕ АДДЗЯЛЕННЕ)

Аб’ект і прадмет крыніцазнаўства. Вызначэнне гістарычнай крыніцы.

Роля і месца крыніцазнаўства ў сістэме гістарычных навук. Узаемадзеянне крыніцазнаўства, археаграфіі, архівазнаўства і музеязнаўства.

Асноўныя метадалагічныя прынцыпы крыніцазнаўства.

Гісторыя крыніцазнаўства. Перадумовы і асноўныя этапы развіцця крыніцазнаўства.

Развіццё крыніцазнаўства ў Расійскай імперыі. Зараджэнне расійскай школы крыніцазнаўства.

Развіццё крыніцазнаўства ў навейшы час. Дыскусіі аб сутнасці гісторыі і ролі гістарычных крыніц. Школа «Аналаў».

Распрацоўка тэорыі крыніцазнаўства савецкімі гісторыкамі.

Распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі.

Класіфікацыя гістарычных крыніц, яе сутнасць і мэты. Крытэрыі класіфікацыі.

Сістэматызацыя гістарычных крыніц. Віды сістэматызацыі.

Пісьмовыя крыніцы, іх роля ў вывучэнні гісторыі. Класіфікацыя пісьмовых крыніц.

Агульная характарыстыка заканадаўчых дакументаў і метадычныя прыёмы іх вывучэння.

Агульная характарыстыка актавых матэрыялаў і метадычныя прыёмы іх вывучэння.

Агульная характарыстыка справаводчых матэрыялаў і метадычныя прыёмы іх вывучэння.

Агульная характарыстыка статыстычных крыніц і метадычныя прыёмы іх вывучэння.

Агульная характарыстыка летапісаў і хронік і метадычныя прыёмы іх вывучэння.

Агульная характарыстыка дакументаў асабістага паходжання і метадычныя прыёмы іх вывучэння.

Агульная характарыстыка перыядычнага друку і метадычныя прыёмы яго вывучэння.

Выяўленне гістарычных крыніц. Задачы крыніцазнаўчай эўрыстыкі.

Пошук апублікаваных крыніц. Бібліяграфічная эўрыстыка.

Тыпы і віды публікацый. Праблемы, якія ўзнікаюць у працэсе работы з апублікаванымі крыніцамі.

Выяўленне крыніц у архівах. Архіўная эўрыстыка. Сетка архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь.

Знешняя крытыка пісьмовых крыніц.

Вызначэнне паняцця «тэкст». Гістарычныя тэксты. Вызначэнне арыгінала.

Вызначэнне складанага характару тэксту. Паняцце рэдакцыі, спіса, зводу. Інтэрпаляцыі і глосы.

Этапы стварэння дакументаў: чарнавікі, чыставікі, копіі, дублікаты.

Рэканструкцыя тэкстаў пісьмовых крыніц.

Інтэрпрэтацыя гістарычных крыніц.

Вызначэнне часу ўзнікнення крыніцы. Прадмет гістарычнай храналогіі.

Летазлічэнне. Тыпы і віды календароў.

Методыка датавання гістарычнай крыніцы. Аналіз прамой інфармацыі аб часе стварэння гістарычнай крыніцы.

Аналіз ускоснай інфармацыі аб часе стварэння гістарычнай крыніцы. Сінтэз інфармацыі аб часе стварэння гістарычнай крыніцы.

Лакалізацыя гістарычных крыніц. Прадмет гістарычнай геаграфіі. Гістарычныя карты.

Выкарыстанне даных тапанімікі для лакалізацыі гістарычных крыніц.

Вызначэнне месца ўзнікнення гістарычнай крыніцы пры дапамозе даных лінгвістыкі.

Методыка лакалізацыі гістарычных крыніц. Аналіз прамой інфармацыі аб месцы стварэння гістарычнай крыніцы.

Аналіз ускоснай інфармацыі аб месцы стварэння гістарычнай крыніцы. Сінтэз інфармацыі аб месцы стварэння гістарычнай крыніцы.

Атрыбуцыя гістарычных крыніц. Прамая інфармацыя аб аўтары гістарычнай крыніцы.

Ускосная інфармацыя аб аўтары гістарычнай крыніцы.

Аўтарскі стыль і яго структура. Колькасныя метады і інфармацыйныя тэхналогіі вызначэння аўтарства.

Выяўленне падлогаў і падробак.

Мэты і задачы ўнутранай крытыкі крыніц.

Паняцце аб дакладнасці інфармацыі гістарычнай крыніцы. Фактары, якія ўплываюць на паўнату і дакладнасць гістарычнай крыніцы.

Сінтэз гістарычнай інфармацыі крыніц, яе сутнасць і мэты. Паняцце рэпрэзентатыўнасці гістарычнай крыніцы. Вызначэнне навуковай каштоўнасці інфармацыі крыніц.